Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чы) і прошлы (чытаўшы, лётаўшы, пісаўшы, хадзіўшы, робіўшы). Дзеяслоўнае прыслоўе не скланяецца і не спрагаецца[1].

§80. Дзеясловы есьці, даць, быць маюць асобнае спражэньне.

Лік адзіночны.
Лік множны.
1 ac. е́м дам ямо[2] дамо
2 ас. ясі дасі ясьцё дасьцё
3 ас. е́сьць дасьць ядуць дадуць

„Ем“ — гэта цяпе́рашні час, „дам“ — будучы час.

„Быць“ мае ў цяпе́р. часе толькі форму 3-е асобы адзін. ліку: ёсьць (або кароткае — ё). Будучы час: буду, будзеш, будзе і г. д.
Загадны лад: éж, дай, будзь; хай е́сьць, хай дасьць, хай будзе; ежма, дайма, будзьма; е́жце, дайце, будзьце; хай ядуць, дадуць, будуць.
Другія формы складаюцца звычайна.

§81. Задачка 1. Праспрагай у цяпе́рашнім часе і аддзялі рыскаю асабовыя канчаткі дзеясловаў:

Жну, цягну, бяруся, тачу, лаўлю гарую, цягаю, сушуся, валакуся, таўку, мушу, люблю, сяджу, бягу, магу, даю (даіць), даю (даваць), гнаю, гаю, строюся, крою, паю, пяю, мыюся, крыю, выю, шыю, лію, вію, б’ю, п’ю, гавару, варуся.

2. Праспрагай у будучым часе:

Пісаць, караць, гудзе́ць, гутарыць, зваць; перамяніць гэтыя дзеясловы так, каб можна было ад іх стварыць будучы просты (напісаць — напішу і г. д.).

3. Праспрагай у прошлым часе:

Нясьці, вязьці, плясьці, ісьці, сячы, таўчы, пячыся, кусацца, ме́ць.

4. Напішы гэтыя дзеясловы ў умоўным ладзе.

5. Напішы ў загадным ладзе:

Хваліцца, калоць, сушыцца, браць, памагаць, валачы, даць, ме́ць, біцца, піць, кінуць, калечыць, прамовіць, сароміцца.




Прыслоўе.

§82. Прыслоўе ёсьць нязьменная часьціна мовы, што азначае розныя акалічнасьці: ме́йсца, часу, прычыны, спосабу дзе́яньня.
Паводлуг гэтага прыслоўі дзе́ляцца на прыслоўі

ме́йсца (на пытаньне — гдзе́?): там, туды, адтуль, адкуль, гэтта, гэнам, вун, блізка і інш.
часу (на пытаньне — калі?): цяпе́рака, сёньня, ле́тась, пазаўчора і інш.
прычыны (на пытаньне — чаму?): таму, чаму і інш.

спосабу дзе́яньня (на пытаньне — як?): добра, хутка, глыбока, ве́льмі, дужа і інш.

§83. Большасьць прыслоўяў — гэта акасьцяне́ўшыя формы зьме́нных часьцей мовы: імя, прыме́ты, займя, чысла, дзеяслова.

Вось некаторыя прыслоўі ад розных склонаў:
1) добра, борзда, сьцюдзена і г. д., вось, як, так, колькі, толькі, не́льга, ле́тась, зараз, упе́рад,

  1. З чаго і падобна да прыслоўя.
  2. Побач з формамі ямо, дамо, ясьцё, дасьцё, маем ядзём, дадзём, ядзіцё, дадзіцё.