Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
IV Лік адзіночны.
Лік множны.
1 ac. кіньмае́жма
2 ас. кінье́ж кіньцее́жце
3 ас. хайкінехайе́сьць хай кінуць хай ядуць

Другая асоба адзіночнага ліку мае канчаткі:

І. і, ы пад націскам — нясі, хвалі, калі, мані, мялі, сушы, бяры, памажы, валачы і інш.

II. і не пад націскам — вымі, бразьні, пісьні і інш.

ІІІ. й пасьля галоснага — дай, гуляй, мей, чуй, стой, крый, мый, шый і інш. (формы лі, ві, бі, пі заместа лій, вій, бій, пій).

IV. Зычны мягкі і ацьвярдзе́ўшы — кінь, сядзь, ле́зь, еж, рэж, кале́ч, скоч, роб, прамоў, саромся і інш.

Калі да гэтых формаў даставім канчатак — ма (або м), то дастанем 1-ю асобу мн. ліку; калі даставім — це, то дастанем 2-ую асобу мн. ліку. Пры гэтым у дзеясловах, як нясі, бяры (бач I), бразьні (бач II) трэба зьмяніць 'і на е, ы на э: нясі, нясе́ма, нясе́це; бяры, бярэма, бярэце, бразьні, бразьнем (ма), бразьнеце г. д.

Трэцяя асоба складаецца з хай або няхай і трэцяе асобы цяпе́р. часу: хай ён кажа, хай яны кажуць.

§77. Умоўны лад дастанем, прыставіўшы частку бы або б да прошлага часу: я пашоў-бы, зробіў-бы, прынёс-бы і г. д.

§78. Некаторыя дзеясловы зрастаюцца з зваротным займе́ньнем — ся: мыцца (мыць-ся), вучыцца (вучыць-ся) і інш. Пры спражэньні займя дадае́цца да слова: мыюся, мыешся і г. д. Толькі ў 3 асобе канчатак ць-ся зьліваецца ў цца[1]: ён мыецца, яны мыюцца.

§79. Ад дзеяслова можна вывесьці другія часьціны мовы: дзеяслоўнае імя (стварыць — стварэньне), дзеяслоўную прыме́ту (чытаць — чытаючы (й), чытаючая, чытаючае; чытаўшы (й), чытаўшая, чытаўшае; чытаны, чытаная, чытанае) і дзеяслоўнае прыслоўе (сяджу чытаючы, прыду прачытаўшы).

Дзеяслоўнае імя скланяецца так сама, як і кожнае другое імя: стварэньня, стварэньню і г. д.

Дзеяслоўная прыме́та мае рады і скланяецца як прыме́та: чытаючы, чытаючая, чытаючае, чытаючага, чытаючаму і г. д. Але побач з гэтым яна мае часы, як дзеяслоў: цяпе́рашні (чытаючы, ая, ае) і прошлы (чытаўшы, ая, ае; чытаны, ая, ае).

Увага. Формы на — учы, — ючы, — ўшы больш старасьвецкія і кніжныя. У жывой мове ня скажуць, напр., „ад чытаючага чалаве́ка можна шмат вымагаць“, але „ад чалаве́ка, што чытае, можна шмат вымагаць“. У жывой мове скланяюцца толькі формы дзеяслоўнае прыме́ты на — ены і — ты: зроблены, зробленага, зробленаму і г. д.; біты, бітага, бітаму і г. д.; бітая, бітае, бітай і г. д.

Дзеяслоўнае прыслоўе мае два часы — цяпе́рашні (чытаючы, лётаючы, пішучы, ходзячы, робя-

  1. Калі перад — ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца і г. д.