Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чысло.

§ 42. Адны чыслы паказаваюць лік (на пытаньне колькі?) і называюцца лічнымі, другія — парадак (на пытаньне каторы?) і называюцца парадкаымі.

Чыслы лічныя.
Чыслы парадкавыя.
1 адзін, адна, адно пе́ршы ая, ае
2 два, дзьве́, два другі
3 тры трэці
4 чатыры чацьве́рты
5 пяць пяты
6 шэсьць шосты
7 се́м сёмы
8 восем восьмы
9 дзе́вяць дзевяты
10 дзе́сяць дзесяты
11 адзінаццаць[1] адзінаццаты
12 дванаццаць дванаццаты
13 трынаццаць .. . .
14 чатырнаццаць .. . .
15 пятнаццаць .. . .
16 шаснаццаць .. . .
17 семнаццаць .. . .
18 восемнаццаць .. . .
19 дзевятнаццаць .. . .
20 дваццаць дваццаты
21 дваццаць адзін дваццаць пе́ршы
30 трыццаць трыццаты
40 сорак саракавы
50 пяцьдзесят пяцьдзесяты
60 шэсьцьдзесят шэсьцьдзесяты і г. д.
70 се́мдзесят .. . .
80 се́восемдзесят .. . .
90 дзе́вяцьдзесят .. . .
100 сто соты
101 сто адзін сто пе́ршы
200 дзьве́сьце двухсоты
300 трыста трохсоты
400 чатырыста чатырохсоты
500 пяцьсот пяцьсоты
600 шэсьцьсот шэсьцьсоты
700 семсот семсоты
800 восемсот восемсоты
900 дзевяцьсот дзевяцьсоты
1000тысяча тысячны
2000дзьве тысячы двухтысячны
1,000.000міліён міліённы

§43. Чыслы парадкавыя зьмяняюцца падобна да прыме́ты: пе́ршы, пе́ршая, пе́ршае; пе́ршага, пе́ршае і г. д.

Чыслы лічныя зьмяняюцца часта падобна да імя, часамі падобна да прыме́ты.

§44. Адзін, адна, адно.

Н. адзін адна адно
Р. аднаго аднае́, аднэй аднаго
Д. аднаму аднэй аднаго
В. як Н. або Р. адну як Н.
T. адным аднэй (ю) адным
M. адным аднэй адным
  1. Ужываюцца таксама формы: адзінанцаць, двананцаць, трынанцаць, чатырнанцаць і г. д., а таксама адзінанцаты, двананцаты, трынанцаты і г. д.