| Лік множны. | ||
| Наз. | рук-і | горк-і |
| Род. | рук | горак,горк-аў |
| Дав. | рук-ам | горк-ам |
| Він. | ||
| Тв. | рук-а́мі | горк-амі |
| Ме́с. | рук-а́х | горк-ах |
| Лік адзіночны. | |||
| Наз. | 5)зар-а́ | 6)земл-я | 7)дол-я |
| Род. | зар-ы | зямл-і | дол-і |
| Дав. | зар-ы | зямл-і | дол-і |
| Він. | зар-у | зямл-ю | дол-ю |
| Тв. | зар-ою(ой) | зямл-ёю(ой) | дол-яю(яй) |
| Ме́с. | зар-ы | зямл-і | дол-і |
| Лік множны. | ||
| Наз. | зор-ы | зе́мл-і |
| Род. | зор-аў | зяме́ль,зе́мл-яў |
| Дав. | зор-ам | зе́мл-ям |
| Він. | ||
| Тв. | зор-амі | зе́мл-ямі |
| Ме́с. | зор-ах | зе́мл-ях |
1. Давальны і ме́сны склон адз. л. маюць тую самую форму. У іме́ньнях, што маюць перад канчаткам цьвёрды зычны гэтыя склоны канчаюцца на е: вадзе́, галаве́, руцэ, cacé, назе́ (націск на канчатку); каліне, палавіне, блазноце, рабоце (канчатак бяз націску).
Калі-ж перад канчаткам[1] стаіць адзін з ацьвярдзе́ўшых зычных р, ц, ч, ж, ш, або к (пасьля к тады, калі націск не на канчатку — лаўка, матка, шапка, ласка), то ў давальным і ме́сным склоне маем ы: зары, гары, мацы, душы, дзяжы, (пад націскам); вуліцы, аборы, кашы, пражы, лаўцы, матцы, шапцы і г. д не пад націскам).
У склане́ньні з мягкім зычным перад канчаткам заўсёды маем канчатак і: зямлі, сям’і, долі, княгіні, волі, і г. д.
Іме́ньні з асноваю на к, г, х зьмяняюць іх на ц, з, с: рука — руцэ, горка — горцы, нага — назе́, дарога — дарозе, саха — сасé, страха — страсé, Лявоніха — Лявонісe.
2) Родны склон мн. ліку мае часта канчатак — аў, як у іме́ньнях мужчынскага роду: водаў, варонаў, маладзіцаў, зе́мляў, нядзе́ляў, пе́сьняў і г. д.
Але найчасьце́й ўжываюцца гэткія формы, як дачок, дзявок, гор, зор, кароў, галоў, зяме́ль, нядзе́ль, сьлёз, лялек, шпілек і г. д. Толькі рук і ног заўсёды без канчатку аў.
Радзе́й сустракаем канчатак ей: сьвіне́й, сяне́й і інш.
§32. Іме́ньні муж. р. на а. Так сама, як іме́ньні жан. р. на а, скланяюцца іменьні муж р. на а: старшыня, стараста, сабака, судзьдзя і інш. Толькі у тв. скл. часамі сустракаюцца формы мужчынскага склане́ньня: з старшынём, старастам, сабакам і г. д.
Сюды адносяцца такія іме́ньні, як косьць, гразь, соль, ме́дзь; ноч, мыш, роскаш, моц; любоў, кроў і падобныя; у ліку множным такія, як сані, се́ні, грудзі, гусьлі, дзьве́ры, — наагул, усе́ тыя іме́ньні ж. р., што ў наз. склоне не канчаюцца на а. Апрача гэтага сюды адносяцца: куры, сусе́дзі, чэрці.
- ↑ Трэба разуме́ць канчатак назоўнага склону.