Гэта старонка не была вычытаная
Тры склоны — назоўны, вінавальны і клічны заўсёды аднолькавы (дзеля гэтага пішам іх у адным радку: Н. В. К.).
Прыклады.
| Н. В. К. | 1)сял-о | 2)пале́н-а |
| Род. | сял-а | пале́н-а |
| Дав. | сял-у | пале́н-у |
| Тв. | сял-ом | пале́н-ам |
| Méc. | сял-е́ | пале́н-е |
| Н. В. К. | 1)сёл-ы | 2)пале́н-ы |
| Род. | сёл-аў | пале́н-аў |
| Дав. | сёл-ам | пале́н-ам |
| Тв. | сёл-амі | пале́н-амі |
| Méc. | сёл-ах | пале́н-ах |
| Н. В. К. | 3)пляч-о | 4)мор-а |
| Род. | пляч-а | мор-а |
| Дав. | пляч-у | мор-у |
| Тв. | пляч-ом | мор-ам |
| Méc. | пляч-ы | мор-ы |
| Н. В. К. | пле́-чы | мор-ы |
| Род. | пле́ч-аў | мор-аў |
| Дав. | пле́ч-ам | мор-ам |
| Тв. | пле́ч-амі | мор-амі |
| Méc. | пле́ч-ах[1] | мор-ах |
| Н. В. К. | 5)жыцьц-ё | 6)пол-е |
| Род. | жыцьц-я | пол-я |
| Дав. | жыцьц-ю | пол-ю |
| Тв. | жыцьц-ём | пол-ем |
| Méc. | жыць-ці | пол-і |
| Н. В. К. | . | . | пал-і |
| Род. | . | . | пал-ёў |
| Дав. | . | . | пал-ём |
| Тв. | . | . | пал-ямі |
| Méc. | . | . | пал-ёх |
1) Месны склон адз. л. мае чатыры канчаткі: e, i, ы, у, якія ўжываюцца так, як у іме́ньнях мужчынскага роду, напр.:
на се́не, у ле́це, на це́ле, у слове, на не́бе, на пале́не, і г. д. (канчатак не пад націскам).
b) аб дабры, на плячы, пры гуманцы, на моры, у горы, пры вогнішчы, на сэрцы, на ваконцы, на сонцы і г. ц.
с) іме́ньні на к перад канчаткам маюць у: ве́ка — аб вéку, вока — аб воку.
d) у лахмацьці, у жыцьці, на гальлі, у чытаньні, пры здарэньні, на пол і г. д.
Задачка. Вывесьці правіла, калі ўжываецца які канчатак.
2) Назоўны склон мн. ліку мае канчаткі і, ы: гумны, бярве́ньні, палі, азёры, здарэньні і г. д.
3) Родны склон мн. л. можа ўжывацца або з канчаткам оў (аў) або без канчатку: вядзёр — вёдраў, красён — кроснаў, пле́ч — пле́чаў і г. д.
- ↑ Можна ўжываць і форму плячмі, плячыма́, на плячох.