Старонка:Беларускае Адраджэнне ў XVI сталецьці.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чистый диалект своих лживых догматов доводы и ты потом издавше, изнесоша на свет свой яда полный не цвет обухающие услаждающий, но терн, осязающие убодающий, две книжицы, едину в полдесть в граде Несвиже в лето 1562, вторую сокращенну в четверть в граде Стиоколие в лето 1628, нарекше тыя книжицы Катихісіс"...

Аднак культурная справа, якую распачаў Францішак Скарына і вёў далей Сымон Будны, не памерла. Прадоўнікам іх абодвух быў Васіль Цяпінскі, які аддаўся перакладу эвангельля на беларускую мову. Аб асобе перакладчыка ня існуе бадай што ніякіх вестак. Дасьледчыкі, як, напрыклад, акадэмік Карскі і профэсар Уладзімераў, лічаць Цяпінскага беларусам. І адносна рэлігійных паглядаў Цяпінскага ёсьць спрэчныя думкі. Напрыклад, дасьледчык культурна-асьветнае дзейнасьці Францішка Скарыны, профэсар Уладзімераў, лічыць Цяпінскага праваслаўным. Акадэмік Карскі даводзіць, што Цяпінскі — протэстант антытрынітарскае сэкты. Пазьнейшы дасьледчык, профэсар Доўнар-Запольскі лічыць даведзенай належнасьць Цяпінскага да соцыянства. Профэсар Доўнар-Запольскі знайшоў адпаведны дакладны довад у прадмове Сымона Буднага да кнігі «О przednieyszych wiary chrześciańskiey artykułach», у якой паказана, што протэстанцкі сабор 1574 году адбываўся ў доме «брата милого Василия Тяпинского», дзе Сымон Будны і вылажыў сваё рэлігійнае вучэньне. Сувязь паміж Цяпінскім і Будным зьяўляецца вельмі добрым довадам належнасьці перакладчыка эвангельля да соцыніянскае сэкты. Гуманістычная дзейнасьць Цяпінскага, на думку профэсара Уладзімерава, знаходзіцца ў цеснай залежнасьці ад Скарыны, а акадэмік Карскі думае, што Сымон Будны зрабіў на Цяпінскага вялікі ўплыў, бо тэксты Буднага былі крыніцай для Цяпінскага. Паставіўшы сабе пэўныя культурныя заданьні, Цяпінскі, зразумела, добра ведаў сваіх папярэднікаў, паказаўшых у якім кірунку трэба весьці навукова-перакладчую працу. Цяпінскі закончыў працу сваіх папярэднікаў. Ён падлічыў вынікі культурнага руху першараднае важнасьці. Для Цяпінскага, як і для яго папярэднікаў, любоў да свайго народу была мотывам, што накіроўвау усю яго дзейнасьць. Сам беларускі народ (рускі) — «зацны довстипный». Мудрасьць у слове божым была у народзе, «праве, яко вражоной». Цяпінскаму вельмі цяжка, што ў цяперашні час беларускі народ (рускі) знаходзіцца у зьнявазе. Уся гуманітарная дзейнасьць перакладчыка залежыць ад яго жаданьня падняць пашану да беларускага народу. Цяпінскі высака стаўляе славян і славянскую мову. Заслугі славян у мінулыя часы — вялізарныя. Цяпінскі лічыць асабліваю заслугаю славян тое, што яны «в слове божием прозревши, сами одни только того были доказали, же подлуг науки апостольской своевластным языком от так давного часу слово Божие выложили и мели и нам заставили». Нацыянальна-рэлігійны заняпад у сучасным Цяпінскаму грамадзянстве, адхіленьне ад свае нацыянальнасьці шмат каго з выдатных прадстаўнікоу беларускае нацыянальнасьці, грубасьць і адсутнасьць рэлігійных вед, разумовы і моральны заняпад правадыроў беларускага народу — духавенства, — робяць на Цяпінскага моцнае ўражаньне. Пад іх уплывам у Цяпінскага зьявілася гарачае жаданьне прысьці на дапамогу свайму народу і дапамагчы яго культурнаму адраджэньню, тым больш што духоўныя настаўнікі «письма русского и слова Божия не знают, не понимают и не изучают». Толькі дзеля культурнага заняпаду духавенства Цяпінскі адважваеца узяцца за пераклад эвангельля на родную мову, бо «владыки и никто з учоных через так многій час не хотели». Праца, якую распачаў аўтар, сустрэла шмат перашкод з боку розных асоб, якія лаялі перакладчыка і ня толькі не давалі ніякай дапамогі, але