Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэту, нашу… Сурвіла больш не прыдзе браць цябе за парабка. Бо ты — рэволюцыя… Мы — з тваім Адасём…

Леапольд Гушка. Адась. Ты даўно вярнуўся сюды?

Адась Гушка. Я прыехаў сюды ад вайсковага камітэта…

Евель Цывін. Ты з намі будзеш у гэтай рабоце. Ты чуў, што ў Петраградзе і Маскве… Мы называемся — большэвікі.

Леапольд Гушка. Сілезскія ткачы… Шыбеніца над галавою… Расійскае царства… Парабкоўства… Падданства, зямля, вайна, Сілезія, Расія, Амерыка… Усё… Усё… І ўсе… Евель, рэволюцыя на поўдарозе стаяць не будзе… Я з вамі іду… Мы з вамі… (Падыходзіць да Марылькі і цалуе яе ў галаву).

(Раптам чуваць далёкія стрэлы).

Адась Гушка. Чуеце?

Евель Цывін. Мы з Адасём былі ў казармах, на фабрыцы, на вёсках. Зараз пачнецца. Пара.

Леапольд Гушка. Трэба ісці.

ЗАСЛОНА