Адась Гушка. Эдвард! Гэта ты, Эдвард?
Эдвард Лявер. Адась! Адась Гушка!
Леапольд Гушка і Марылька. Хто? Які Эдвард?
Адась Гушка. Ён разам са мною Ётку ў акопе знішчаў.
Леапольд Гушка. За яго пот. За яго галодных дзяцей. За голад яго сям‘і. За мой голад. І за мае крывавыя мазалі. За сілезскі голад, за тутэйшы голад — вы ваявалі, вы Ётку знішчалі… Сілезская, тутэйшая, усюды — няхай жыве рэволюцыя. (Грозна да Евеля Цывіна). Евель, мы з табою разам з турмы вышлі, а нядаўна Сурвіла зноў прыходзіў мяне за парабка браць.
Евель Цывін. І за сілезкі голад, і за наш голад, і ўсясветную нядолю, мы радзіліся на свет, мы ваявалі, і мы будзем рэволюцыю рабіць (Леапольд Гушка глянуў на яго), яшчэ адну рэволюцыю. Ідуць і пойдуць у гэту нашу рэволюцыю ўсе „чужынцы“, бо яны не чужынцы на свеце і сама рэволюцыя ёсць яны самі, тыя, што ваявалі, што працавалі, што праз нядолю сваю гадавалі рэволюцыю,