Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я не чуў больш, як чалавек з патрушчанымі нагамі енчыць, акопная зямля больш на мяне не асыпалася. Ніжнія чыны асталіся далёка, далёка. Вайна далёка асталася. Гарматы, кулі, мяса, стогны, мільёны пакутных позіркаў, усё вочы, вочы, вочы… іх гоняць, крышаць, ломяць… яны ідуць, як пад нож, пад смерць, жыць хочуць, хочуць, хочуць… А мяне ўсё вязуць, вязуць, вязуць. І пракламацый ужо за плячыма няма — усе ў акопах асталіся. І афіцэр заколаны, што гнаў мяне наверх. І я так жыць хачу, хачу, хачу… У шпіталі бачыў — ён-жа, Ётка гэты самы, кліча мяне да сябе: „дзе ты, кажа, ранены быў, ты мне знаёмы“. Жыве Ётка…

(У дзвярах з‘яўляецца Павал Няміра. Ён увесь абкладзены ўсялякімі рэчамі з панскіх пакояў).

Павал Няміра. Ха-ха-ха-ха… Сядзіце ў хаце, жывіце, як і ўвесь век жылі, дурнямі, галетнікамі і памрэце. Так і ў магілу ляжаце, у каравых анучах. Рэволюцыя сама ў хату не прынясе. А вы браць не хочаце… Дурні… Ха-ха-ха-ха…