Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Мазавецкі. Я цябе, пане, кажа, шмат за свой век папавазіў. Цяпер ты вязі мяне. Цяпер, кажа, рэволюцыя. І лезе ў фаэтон, на жоўты панскі плюш, стопудовымі сваімі ботамі. А на тых ботах гною-гною, а пане мой. Хi-xi-xi-хi…

Сурвіла. Хо-хо-хо-хо.

Сёмка Марэйна. Гэта, як на вашых ботах, пане Сурвіла.

Сурвіла. Ты. Пасвісцёл.

Мазавецкі. Так зараз пан сеў на козлы і павёз фурмана. Прыехалі. Злазь, пане фурмане, кажа пан. Проша, пане фурмане, ісці у афіцыну і рабіць маю работу. Фурман пайшоў, пане мой, пайшоў, пайшоў, сеў на крэсла — хі-хі-хі-хі… сеў на крэла, тыцкнуў асадкаю ў атрамант, ткнуўся носам ў паперы — не ўмее пісаць. Пайшоў назад, пацалаваў пана ў руку і кажа: мая, кажа, паночку, дурная галава не зносіць вялікіх справаў. Выбачайце, паночку. І палез на сваё месца на козлах.

Сёмка Марэйна. Сціхні ты. Атрута старая. Вон! Вон! Ты з рэволюцыяй дзеці хрысціў, што гэтак з ёю пабратаўся. Ты