Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Леапольд Гушка (да іх абодвух). Дык чаго вы да мяне?

Сурвіла. Я пра цябе ўспомніў. У цябе-ж каня няма. Як-жа ты лесу сабе навозіш? Усе возяць, а ты так сядзіш. Дык у мяне ў галаве такі кручок зачапіўся: мне аднаму на тры фурманкі цяжка вазіць, памажы мне. А пасля вазьмі сабе на дзень каня. Я цябе магу на свой хлеб узяць.

Леапольд Гушка (з сарказмам). Мне часу не будзе. Я пайду маёнтак расцягваць.

Сурвіла. Маёнтка не чапай. Бяры тое, што божае: лес… А маёнтак — гэта пан сваёю галавою набываў.

Мазавецкі. Набываў, пане Сурвіла, набываў.

Сёмка Марэйна (убягае ў хату). Гарыць усё. Працуюць і смак чуюць. Твой зяць фартап‘яна прабуе, ці цяжкое.

Мазавецкі. На фартап‘яна граць хоча. Хі-хі-хі-хі… А то яшчэ было гэтак: занатурыўся панскі фурман. Не хоча лезці на козлы. У фаэтон хоча на панскае месца. Хi-xi-xі-хі. Гэта, каб пан садзіўся на фурманава месца, а фурман на панскае… Хі-хі-хі-хі…

Сурвіла. Хо-хо-хо-хо…