Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тады ўжо чакаў рэволюцыі. Маё сэрца крывёю аблівалася заўсёды, калі я бачыў чалавечае гора.

Леапольд Гушка. Табе рэволюцыя тое самае, што для мяне калісьці бог быў. Маліся ёй. Чакай яе.

Сёмка Марэйна. А не чакаць?

Леапольд Гушка. Я сам рэволюцыя. Ты або ідзі рабі што-небудзь, або не трыся пад нагамі. Баішся запэцкаць рукі аб панскую кроў? Рэволюцыянер.

Сёмка Марэйна. Нічога не будзе, пакуль людзі крывёю будуць абмываць свае балячкі. Кроў заўсёды будзе кроў. Людзі павінны дайсці да шчасця без крыві. Чым больш крыві будуць ліць, тым большая будзе пагібель. Чалавечая кроў — святая рэч.

Леапольд Гушка. Усялякая ёсць чалавечая кроў. Адна — чыстая, а другая смярдзючая як гніль. Ну?

(Сёмка Марэйна раптам сціх, сціснуўся. Леапольд Гушка павярнуўся да Паўла Няміры, які ўвесь час стараўся трымацца ля Марылькі).

Леапольд Гушка. А ты чакаеш пакуль я да