Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так, гарыць, падпалілі. Ух, як гуляе. Поўнеба заняло. А вы прападзеце, як рудыя мышы, калі гэтак будзеце. Пагінеце. Вы…

Сёмка Марэйна. Ха-ха-ха-ха.

Леапольд Гушка. Тваё горла волю пачула? Увесь свет глынуць хочаш? Але многа не награбеш, бо і іншых ахвотнікаў многа. Як звяры грызціся будзеце.

Павал Няміра (стараецца гаварыць без злосці). Марылька… Марылька, ты падумай.

Марылька. Не, гэта ты падумай. Табе многа яшчэ думаць трэба.

Леапольд Гушка. Разам з Ёткам я і Сурвілу з дымам пусціў-бы.

Марылька. А калі цяпер яшчэ не сапраўдная рэволюцыя?

Леапольд Гушка. Я яшчэ зрабіў-бы рэволюцыю.

Марылька. Ці не адно мы з табой, бацька, гаворым?

Сёмка Марэйна. Я некалі казаў: свет трымаецца на такім законе, што ў каго сківіцы мацнейшыя, у таго жывот паўнейшы будзе. І заўсёды ён будзе крыўдзіць меншага. А раз на гэтакім законе