Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Павал Няміра. На сваёй зямлі чалавек заўсёды сам сабе пан.

Марылька. Павалка! Тата на зямлю ўсё маё адзенне прадаў. Ты мяне без пасагу возьмеш?

Павал Няміра. А можа-б ты сёе-тое ўзяла? Мы з бацькам, бачыш, таксама зямлі хочам купіць.

Марылька. Не ведаю. Хіба можа вяселле адкласці. (Разыходзяцца).

Гавораць сяляне ў натоўпе.
— Абы бог даў здароўя і сілы. А век чалавечы доўгі. Перагаруецца, тады зямля будзе свая.
— Лёгка сказаць, тут за адны процанты поўвека папаробіш.
— За якія процанты?
— Ты можаш адразу зямлю купіць?
— Не, кішэня слабая.
— Гэтаксама, як і кожны з нашага брата. Дык Сурвіла ўсё сам купляе. Дзесяцін пяцьсот зараз махне. А тады будзе даваць людзям па дзесяціне, па дзве. Цяпер яму трэба даць задатак, а рэшту выплачваць, а за процанты адробліваць.