Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляж тварам у яго і ляжы сабе. І цёпла будзе і мякка. Спакойна будзе.

Павал Няміра (злосна, крыкліва). А ты што? За паноў, за буржуяў, рэволюцыі не любіш?

Леапольд Гушка. Калі-ж гэта ты ўжо такі рэволюцыянер стаў?

Марылька. Ці не тады, калі на фабрыку мяне не пускаў?

Сёмка Марэйна. Слухай ты, пытаюць, у які дзень ты рэволюцыянерам стаў? У пятніцу, ці можа нават аж у чацвер яшчэ?

Павал Няміра. Я мужык. Я гараваў. Я у лапцях хадзіў. Дык я супроць рэволюцыі буду? Рэволюцыя дала права, права — я кажу. І ўмей гэта права ў рукі ўзяць. Бяры, што рэволюцыя дае, і жыві. Кожны чалавек выкіроўваецца пасвойму. Ты мяне ў кучу гною садзіш? У кучу гною? Можа гэта я раней у кучы гною сядзеў. А цяпер… ніто што на курную хацінку лесу купляць не трэба… зямлю возьмем. Маёнтак расцягнем. Я сабе на дзесяць хат лесу навазіў. Марылька. Кінь. Кінь усё. За рэволюцыяй мы з табой будзем жыць разам…