Гэта старонка не была вычытаная
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
Хата Леапольда Гушкі. У хаце адна Марылька над калыскай. Леапольд Гушка ўваходзіць маўклівы і хмуры.
Марылька. Ты ўсё ходзіш, кідаешся з месца на месца, думаеш, спакою не маеш. Чаго ты? (Плача).
Леапольд Гушка. Марылька. Кінь. Горкія думкі нічога не памогуць.
Марылька. Я табе гавару, ты мне. От так адно аднаму і гаворым.
Леапольд Гушка. А чаго ты плакала зранку? Ты думаеш я не бачыў?
Марылька. Яна была тады вельмі хворая. А ўсё-такі адразу і раптоўна было здарылася… У адзін момант… Чужыя людзі яе і пахавалі.
Леапольд Гушка. Мы-ж з табою ў турме былі.