Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Мешчанчук. Дзе больш?

Леапольд Гушка. Шукай. Ты з гэтага хлеб ясі.

Мешчанчук (да Марылькі). Апранайся.

Жонка. Не вінаваты. Не вінаваты. Бярыце гэтага жыда, гэтага шпіёна, бярыце, не чапайце нас.

Евель Цывін. Мяне, гаспадынька, і так возьмуць, без вашай просьбы.

Мешчанчук (да Паўла Няміры). А ты хто такі?

Павал Няміра. Салдат. Толькі што на пабыўку прышоў. От толькі што ў хату ўвайшоў. Я тут нічога не ведаю.

Марылька (з пагардай). Ён не вінен. Гэты анёлак чысты.

Жонка. Леапольдзе, Леапольдзе. Сям‘я раскідаецца. Шчасце ўцякае. Божа літасцівы…

Мешчанчук. Марш.

(Усе выходзяць апроч старой і Паўла Няміры).

Жонка. Нявінны. Нявінны.

(Хапае мешчанчука за нагу, цягнецца за iм па падлозе. Мешчанчук адапхнуў яе нагою).