Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Паліцэйскі. Стой на месцы, не варушыся.

Леапольд Гушка (да жонкі). Ух! Ты!

Жонка. Ты гэтак сям‘ю ратуеш?

Марылька. Маці…

Паліцэйскі. Ціха… З месца не кратацца.

(Уваходзіць мешчанчук, за ім паліцэйскія ўводзяць Евеля Цывіна).

Мешчанчук. Ну?

Евель Цывін. Тытун недзе з кішэні вываліўся. Няма чаго закурыць.

Мешчанчук. Ты што, грэўся ў саломе?

Евель Цывін. Грэўся.

Мешчанчук. Нагрэўся?

Евель Цывін. Не. Чалавек павінен грэцца ў хаце. Ну, а даводзіцца па хлявах… у акопах людзі грэюцца… у чыстым полі пад гарматамі людзі грэюцца…

Мешчанчук. Ты… Змоўкні… Хто тут з табою яшчэ хаваецца?

Евель Цывін. Я адзін.

Мешчанчук (да Леапольда Гушкі). Ну. Гавары.

Леапольд Гушка. Больш я нікога не хаваў.

Мешчанчук. Апранайся.

Жонка. Ён не вінен. Ён не хаваў. Гэты сам схаваўся.

Леапольд Гушка. Я схаваў. (Да жонкі). Ты.