Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Мешчанчук. Не было, значыцца, нікога ў вас… Чорт яго… цяпер на дарогах… Уначы цяпер страшна, дзе ў полі на дарозе… Народ усялякі цяпер… На тым тыдні, не чулі? Каля самага горада чалавека зарэзалі, забралі грошы і каня… Нікога ў вас не было?

Леапольд Гушка. Не.

Мешчанчук. А то яшчэ раз гэтак было. Не вельмі далёка адсюль, так вёрст за дваццаць. На гасцінцы. Залез гад чалавеку ў хлеў, у салому, а той чалавек богу душою не вінен. Ну і знайшлі. А як выявілася, дык гэта жыд? Нямецкі шпіён. Падгаворваў людзей, каб цара скідалі, каб не ваявалі, каб забастоўкі ўсялякія… Аднаго злавілі ў хляве, у саломе, а другога ў склепе. Чалавек сам прызнаўся: не ведаў, кажа, хто такі. Мяне, кажа, злачынцы забіць хочуць, мне абы пераначаваць, я і пусціў, паспагадаў. Ну, тых забралі, а чалавеку таму нічога. Чалавек-жа не ведаў, пусціў, маючы добрае сэрца. Чалавека таго начальства і пальцам не кранула, раз ён сам прызнаўся, сказаў, дзе гады ха-