Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Марылька. Што-ж мы будзем рабіць?

Павал Няміра. Жыць.

Марылька. А Адась?

Леапольд Гушка. А ўсе, што з Адасём? Поўныя акопы людзей?

Жонка. Табе мала аднае радасці?

Павал Няміра. Мне Адася шкада. А ўсе — што я пра ўсіх думаць буду? Што я каму памагу? Кожны чалавек выкіроўваецца пасвойму.

Марылька. А я зараз на фабрыку пайду. От зараз, от…

Павал Няміра. На фабрыку? Чаго цяпер у начы?

Жонка. Марылька, цяпер нікуды.

Марылька. А без мяне забастоўкі не зробяць.

Павал Няміра. Дык на што табе цяпер дбаць пра гэта? Можа раней і не было табе іншае дарогі, а цяпер, пасля гэткага шчасця мне… Цяпер мы самім сабе паны будзем.

Марылька. Што ты гаворыш?

Павал Няміра. Заўтра-ж мець буду поўвалоку зямлі.

Марылька. Ну, дык што?