нас гналі. Вылязеш — смерць табе. Астанешся — або застрэляць, або не ўбачаць. І я астаўся. Бачу Адась са мной астаўся.
Усе. Дзе-ж ён?
Марылька. Цяпер-жа, Павалка, разам будзем заўсёды. Ідзі, глянь на сваё дзіця, ты-ж яго яшчэ не бачыў.
Павал Няміра (рушыў ісці да калыскі, пасля спыніўся). Грыміць усё… Стогне, енчыць… Новыя салдаты бягуць акопам. Я да зямлі прыліп. Заплюшчыў вочы… расплюшчыў я вочы, бачу і пуста, ціха і Адася няма.
Усе. Дзе-ж ён?
Павал Няміра. Толькі адзін на ўвесь акоп афіцэр Уладыслаў Ётка, нашага пана сын, канае пад нагамі, ранены ў жывот. Ён глядзіць мне ў вочы, гэтак пакорліва… Ну, як жывёла глядзіць, калі яе рэжуць. Так просіць ён мяне. Я яго паслухаў. Я яго ўзяў за плечы і панёс да санітараў. Каб не я — ён там кончыўся-б. Я яго нёс можа дзесяць вёрст. Развіднела — я яго нясу. Сонца ўзышло — я яго нясу. Дзень у сілу ўва-