Евель Цывін (устрывожыўшыся). А мой хлопец пройдзе яшчэ?
Леапольд Гушка. Э, ён-жа тым бокам лесу пайшоў.
Евель Цывін. Ну, дык я пайшоў. (Глядзіць у вочы Леапольду Гушку).
Леапольд Гушка. За хатай у мяне пусты хляўчук. Там крыха саломы ляжыць.
Марылька (да Евеля Цывіна). Дык я зараз іду.
Евель Цывін. Ідзі. (Выходзіць з Леапольдам Гушка).
Жонка. Хто гэта? Што гэта за ён?
Марылька. Гэта Евель Цывін.
Жонка. Дык чаго-ж ён туляецца ад людзей? Што ён забіў каго, ці абакраў? Чаго ён да нас?
Марылька. Маці, слухай, маці. Я яго сама прывяла. Яго шукае паліцыя.
Жонка. Нікуды ты не пойдзеш.
Леапольд Гушка (у дзвярах). Ціха ты… ціха… (Пауза). Яны кажуць… яны кажуць… скінуць гадзіны з рабочага дня… Я ім сказаў-бы… скіньце вы ўсё тое, што жывога чалавека ў зямлю гняце… Скіньце вы цара гэтага, скіньце вы… бога гэтага.