Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Павал Няміра. Гляньце на неба… Ружова ад сонца… Сонца ўсходзіць… Я да санітараў вас, от зараз… от зараз… нейк сціхла на полі… Тут хмызняк за акопам скрозь… ядловец, беразняк, алешнік… От зараз… от зараз.

(Бярэ Ётку за плечы, той стогне. Панёс акопам). (Варочаюцца Адась Гушка і Эдвард Лявер. Разрываецца гарматны набой. Абое яны падаюць раненыя).

5.

ХАТА ЛЕАПОЛЬДА ГУШКІ.

Жонка Леапольда Гушкі ляжыць на ложку, укрытая зборам усялякіх адзежын. Калыска з дзіцём. Леапольд Гушка каля калыскі.

Леапольд Гушка. Малака ўсяго ў дне. Што гэта даць гэтаму дзіцяці?

Жонка Леапольда Гушкі. Што гэта Марылька не ідзе гэтак доўга. Дзіцяці як адчуралася. Гэтае, небарака, дзіця радзілася на пакуту. Яно высахла, выкрычалася… Там яшчэ яе ў гэтую забастоўку ўцягнуць. Кідала-б яна нечага гэтую фабрыку, ці што?

Леапольд Гушка. Ты сама не ведаеш, што ты гаворыш.