Эдвард Лявер (глядзіць на Ётку)… Офіцір, офіцір…
Адась Гушка. Афіцэр.
Эдвард Лявер. Ман ягт міх штэрбэн.
Адась Гушка. Што ён кажа?
Ётка. Мяне гоняць уміраць.
Эдвард Лявер. Іх віль ніхт штэрбэн. Ніхт крыген. Іх віль габэ ніхт фюр вас ці крыген.
Адась Гушка. Ну! Закалю!
Ётка. Не хачу ўміраць. Не хачу ваяваць. Мне няма за што ваяваць.
Эдвард Лявер. Камрад, брудэр. Іх — Эдуард Лявер фон Шлезіен, і арбайтэтэ алес колен грэбэр фон цэн я рэн ан. Майнэ кіндэр гунгэрн ейцт дорт. Онэ фатэр, — iх вэрдэ ніт крыген, фюр вэн золь іх крыген. Іх бін Эдуард Лявер фон Шлезіен.
Ётка. Таварыш, брат. Я — Эдвард Лявер з Сілезіі. Я вугаль капаў, а дзеці мае галодныя, без бацькі. Я не буду ваяваць. За каго мне ваяваць? Я — Эдвард Лявер з Сілезіі.
Адась Гушка. Камрад. Брудэр. Мы не будзем ваяваць.
(Ётка хапіў за штык. Змаганне з-за він-