Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Павал Няміра. Галаву нельга выткнуць… О-о-о-о… (Ные і трасецца).

Ціхая каманда. Аддзяленне, марш… (Акопам бягуць салдаты. Павал Няміра прыціснуўся да сцяны і застаўся. У другім канцы застаўся Адась Гушка. Акоп пусты).

Павал Няміра. Божа, выратуй мяне… Адаська, і ты застаўся?.. Божа, выратуй мяне…

Адась Гушка. Ціха, жывы застанешся.

Павал Няміра. Не выраблюся жывым. Божа… O-о-о-о…

Адась Гушка. Сціхні ты, прытуліся да сцяны, другая лінія ў атаку ідзе.

Чутна каманда. Аддзяленне, марш… (Салдаты бягуць акопам. Пасля пуста).

Павал Няміра. Дзе мне дзецца. Куды схавацца ад людзей. Каб я адзін астаўся, а ўсе, каб… Ну, хоць пагінулі… Каб ціха і каб яшчэ больш цёмна… І так, каб хоць да самае смерці… Так жыць доўга, доўга… Божа мой… Божа мой…

Адась Гушка. Калі не сціхнеш — я цябе задушу. Слухай, прайдзі налева, там ёсць выхад у пустыя ямы. Там пасядзі, фронт пройдзе або туды, або сюды.