— Нікога я не хачу біць.
(На ганку заспявалі „Боже царя храни“. Леапольд Гушка паволі ідзе да прыстава).
Леапольд Гушка (да прыстава). Не хачу я падданства! Не трэба мне і зямлі гэтаe! Можа я быў-бы шчаслівейшы, каб я трымаўся бацькаўшчыны не гэтае, каб я вярнуўся ў сваю Сілезію. Можа-б бацькаўшчына тая была мне ласкавейшая…
Прыстаў. Гушка?
Леапольд Гушка. Але.
Прыстаў. Але. Але. В такой день не можешь сказаць русским языком.
Леапольд Гушка. У такі дзень. У такі дзень мне трэба яшчэ папарабіць на Сурвілавым полі да сёмага поту. От што ў такі дзень. (Паволі адыходзіць назад. Гаворыць цішэй). Не на гэтым баку я павінен ваяваць.
Поп. Благословен бог наш, всегда, ныне и присно и во веки веков…
(Маці абнімае Адася. Марылька з Паўлам таксама трымаюцца ля Адася. Евель Цывін бярэ Адася за руку, адцягае на поўкрока да сябе і цісне яго руку аберуч).
Евель Цывін. Ідзі, Адась!
(На фоне ўсяго гэтага стаіць Леапольд Гушка, сціснуўшы кулакі).