Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
3.

Пляц у гарадку перад ратушай. Народ: сяляне, рабочыя, рамеснікі, мяшчане… старыя, маладыя, жанчыны з дзецьмі на руках. На ганку перад народам прыстаў, Сурвіла, паліцэйскія і штацкія чыны, поп у аблачэнні з крыжам у руках.

Прыстаў. Цяпер, у мінуту мабілізацыі, мы ўсе, как адзін, должны помніць вялікую для Расіі гадзіну: паказаць перад врагом нязыблемасць нашага ацечаства. За веру, цара і ацечаства — ура!
(У натоўпе гукнулі „ура“).

Поп. Православное, христолюбивое воинство! Сегодня все не только мы русские, а и все иноверцы, населяющие великое наше русское отечество, должны проникнуться единым духом патриотизма. Да укрепит вас господь бог в борьбе за победу.

Прыстаў. Ура!
(У натоўпе гукнулі „ура“).

Галасы ў натоўпе.
— Не вернешся дадому, пасірацяцца дзеці.
— Глядзі дзяцей. Дзе яны, дзеці мае.
— Натое вайна.
— У два месяцы саб‘ём немчуру.