Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Госці ў хаце.
— Што там?
— Хто там крычыць?

(Усе кідаюцца да дзвярэй. У адчыненых дзвярах рухавы натоўп).

Голас (заглушае ўсё). В-а-й-н-а… Усім у салдаты ісці трэба.

(Павал Няміра рвануўся з-за стала. Марылька за ім).

Маці (стаіць аслупянелая). У які дзень Марылька замуж пайшла. Паўлу-ж ісці трэба. (Хапаецца раптам за галаву). Адасю.

Леапольд Гушка. Я не тутэйшы падданы. Адась не пойдзе ваяваць за чужыну.

Маці. Ужо-ж падданыя. (Кідаецца з хаты).

(Сёмка Марэйна грае адзін. Гэта нейкая вар‘яцкая імправізацыя).

Леапольд Гушка (адзін. Чарка валіцца з яго рук). Зямля. Падданства… Адась з турмы… Марылька замуж… За якую ваяваць бацькаўшчыну… Зямлі тутэйшае я яшчэ не каштаваў… Не трэба мне гэтае зямлі… Гэтакае зямлі…

(Як аслупянелы. Паволі гасне святло).
(Сёмка Марэйна з крыкам разбівае скрыпку).