пушчу. Мы разам будзем. На сваёй зямлі будзем. За зямлю выплацім.
Адась. Зямля вам усім будзе без усякіх выплатак. Вы на ёй робіце.
Голас. Хіба чуваць што?
Яшчэ голас. Ты чуў там паміж людзей? На новы дзевяцьсот пяты год спадзявацца?
Леапольд Гушка. Я заўсёды спадзяваюся. Я не сядзеў рукі склаўшы. Я варушыўся на свеце, тупаў, стараўся, рабіў. (Устае з чаркаю ў руцэ). Гэтага дня я доўга чакаў. (Агульнае ажыўленне). Гэтакі дзень. Гэтакі момант. (Заспяваў).
|
Дай-жа, божа, добры час |
(Усе падхапілі хорам, пад акампанімент музыкі. За сцэнай раптам шум, галасы, крыкі, хтосці закрычаў, хтосці заплакаў, частка гасцей кідаецца да акон. Леапольд Гушка стаіць з чаркаю ў руцэ).
Галасы на дварэ.
— Божа мой, што гэта будзе?
— Цяпер-жа і майму сыну прыдзецца ісці.
— Усе пойдуць.