Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Леапольд Гушка (стаіць за сталом, акідае ясным позіркам хату). Жыве чалавек… усё перад ім ідзе… варушыцца чалавек на свеце… (раптам заспяваў).

Голас. Што гэта за песня?

Леапольд Гушка. Бацькі мае спявалі ў Сілезіі. Ткачы. Ад бацькі я памятую гэту песню… Як чалавек жыве на свеце… Я за што люблю свайго зяця, Паўлу Няміру. Бо ён працавіты чалавек, а працавіты чалавек заўсёды выкіруецца на добрую дарогу.

(Музыкі граюць. Вясельныя танцуюць. Хтосці моцна грукае ў дзверы. Усе прыціхлі.)

Адась Гушка (На парозе). Добры вечар.

Маці. Адась!

Леапольд Гушка. Адась!

(Леапольд Гушка размятае рукамі ўсіх на сваёй дарозе. Кідаецца з-за стала да Адася).

Леапольд Гушка. Адася выпусцілі. Пачакай, пачакай, Адаська. Я цябе за стол так не пасаджу. Гэтакі дзень сёння. Марылька замуж ідзе. Падданства прышло. Адась вярнуўся. Скінь з сябе, Адаська, гэтую нейкую арыштанскую вопратку.