Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Чалавек. Добры вечар у хату.

Леапольд Гушка. Добры вечар. Каго бог прынёс?

Чалавек. Я соцкі з воласці.

Леапольд Гушка. А з чым бог прынёс? (Устае з свайго месца).

Чалавек. Паперу з воласці вам. (Цішэй). Ці не на вяселле я трапіў?

(Леапольд Гушка бярэ цераз стол ад чалавека паперу, моўчкі разбірае. Напружаная цішыня).

Леапольд Гушка (узнятым галасам крычыць). Падданства!

(Агульнае ажыўленне. Леапольд Гушка выходзіць з-за стала. Шмат гасцей падымаецца таксама. Леапольд Гушка хапае за плечы чалавека з воласці).

Леапольд Гушка. Садзіся, чалавеча, садзіся з намі за стол. Ты мне прынёс гэтакую навіну… Ты сам не ведаеш, што ты мне прынёс. Маці, ты чуеш… чалавеча, гуляй разам з намі… я цяпер на гэтай зямлі гаспадар…

(Музыкі граюць. Шумна. Весела. Леапольд Гушка садзіць поплеч сябе соцкага. Усе за сталом. Шумнае ажыўленне ўсё павялічваецца).