Голас. За здароўе маладых!
(Вясёлы шум).
За сталом гаворка.
— Ты, суседзе, выплаціў ужо Сурвіле за зямлю?
— Дзе ты бачыў, але мне ўжо мала асталося.
— А я можа яшчэ з дзесяціну прыкуплю, калі гэта выплачу.
— Ярыну жнецё?
— Пачалі.
— А чорт яго! Гэта-ж мне на гэтым тыдні трэба Сурвілу за процанты 3 дні аджаць.
Леапольдава жонка. Людзі некаторыя ўжо павыплачвалі, зямлю атрымалі, а мы дык калі нават выплацім, дык падданства — другі год пайшоў, як не прыходзіць. Не відно, і не чутно, як у ваду.
Голас. Сурвіла клапоча перад канцылярыяй аб падданстве, дык можа ён намысле, каб ты яму, Леапольдзе, папарабіў? Ён з прыставам свае людзі.
Другі голас. Ат, тут справа дзяржаўная.
Леапольдава жонка. Хто яго ведае! А пакуль што рабі. Катору пару ўсё памагаем Сурвілу хутар забудоўваць.