Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Жонка Лепольда Гушкі. Мы-ж яшчэ нестарыя людзі, мы яшчэ ў самым веку, каб жыць. Дык от табе — жыві, як хочаш.

Леапольд Гушка. Я табе кажу, што ўсё добра будзе. У мяне рукі здаровыя. Я да ўсялякае работы, а хто рабіць можа, — той і жыць будзе.

Жонка Леапольда Гушкі. Хадзем, можа яшчэ на імшу паспеем… Ах, як-жа ты пойдзеш гэтакі? Босы, раздзеты… (Падыходзіць да яго). Нічога, Леапольдзе, так трэба, так бог дае. (Выцірае слёзы і ідзе з Марылькаю).

Леапольд Гушка (ёй услед). Ну, ідзі, ідзі. У мяне яшчэ інтарэсы на кірмашы ёсць.

(Падыходзіць Адась).

Адась Гушка. Здароў, бацька.

Леапольд Гушка. Здароў, сынок.

Адась. Што з табою, бацька, дзе твая шапка, чаму ты босы?

Леапольд Гушка. Ты-ж ведаеш… зямлю купляю.

Адась. Нават боты з ног, шапка з галавы?

Леапольд Гушка. Сынок… Як ты не бачыш, што гэтымі словамі ты мне сэрца пераядаеш… Я нясу на сваіх плячах гэтакі