Сурвіла. Я заўтра павінен плаціць пану за зямлю.
Сёмка Марэйна (да перакупшчыка). Дык ты больш не дажджэш тут нічога ні купляць, ні прадаваць.
Перакупшчык. Ціха! Ша! Набаўлю рубель. (дае Леапольду Гушку грошы).
Паліцэйскі. Разайдзісь! Што за гармідар? Свісток даю!
Сёмка Марэйна. Няхай табе праз бакі свішча.
Паліцэйскі. Што ты кажаш, што? Што тут такое здарылася?
Сёмка Марэйна. Чалавек душу Сурвілу прадаў.
Паліцэйскі. Душу? Якую душу? Цьфу! (Адыходзіць).
Перакупшчык. Божа мой, ці я ў яго прашуся. На чорта мне яго гэтыя транты.
Мешчанчукі. Барыша трэба людзям паставіць, што памаглі таргавацца.
Леапольд Гушка. Барыша? Каму, за што?
Галасы каля Сурвілы. — От і мой задатак. Можа якія распіскі будзеце даваць?
Сурвіла. Хадзем у карчомку. Там абфармалімся.
(Сурвіла адыходзіць, за ім натоўп).