Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трэба, мне трэба гэтулькі, каб было на маленькі кавалачак хлеба. Але, каб гэта зямля была мая, каб ніякі чорт не меў права сказаць мне: от табе, чалавеча, воўчы білет і ідзі ты ў вір галавою кідайся.

Жонка Леапольда Гушкі (пачынае галасіць). Божа мой, божа. Усё да апошняй ніткі пайшло на гэтую зямлю. Нават пад галаву нанач падкласці няма чаго.

Марылька. Тата, ну, тата…

Леапольд Гушка. Знайшоўся добры чалавек, вясковы каваль. Прадаў мне напавер сваю старую кузню. Я-ж яму за год пакрысе гэтыя пяць рублёў выплачу. І з гэтай кузні я сам сабе пабудую якую-небудзь хацінку.

Марылька. Якая тая хата з кузні будзе.

Галасы ў натоўпе. — Гэты чалавек праўду кажа, ён практык. У яго практыка ад дзядоў і прадзедаў ідзе.
— Прападае ён, гэты чалавек, на свеце, хоць ён і практык.

Сурвіла. Дык што — зямлі купляць не трэба?

Галасы. Я купляю. (Падыходзіць перакупшчык).