Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Даніла Раўтовіч. Зямля без ніякай куплі павінна належыць народу.

Паліцэйскі. Сабраліся тут на самым праходзе. Аслабаніце праход, а то свісток дам. (Народ разыходзіцца).

(Па сцэне ідзе Леапольд Гушка. Моцна спяваюць старцы. Леапольд Гушка нясе за плячыма звязак усялякіх рэчаў, відны бомы, адзежа. Ён павольна, задыхаўшыся, спыняецца, азіраецца. За ім ідзе яго жонка i Марылька. Леапольд Гушка кладзе свой звязак на зямлю. Яго абкружвае натоўп).

Голас. Што гэта, чалавеча, гэтулькі добра прадаваць. Ці не выязджаеш куды?

Другі голас. Можа ў Амерыку чалавек едзе… А… Гэта-ж Леапольд Гушка.

Леапольд Гушка. Зямлю купляю!

(Голас у яго моцны, зычны. Ён як сказаў, дык усё на момант прыціхла).

Зямлю купляю! (Твар яго дыхае яснотамі). Я падумаў сабе — пара працавітаму чалавеку падацца на чалавечую дарогу.

Голас. Пара. Пара… Даўно пара…

Леапольд Гушка. Я падумаў сабе: з чаго чалавек не жыве, а гніе? З таго чалавек