Сурвіла. Які чалавек?
Мазавецкі. Каб памог ён будавацца, абгараджвацца, абсталёўвацца… Ён можа ніякага задатку не даваць, тады ён будзе як сем‘янін свой… а пасля грошыкі выплаціць і праз колькі год дзесяцінкі дзве няхай бярэ.
Сурвіла. Гаварылі з кім?
Мазавецкі. Наглядзеў сабе чалавека. Тут ёсць парабак. Яго пан нядаўна з парабкоўства прагнаў, дык ён падае цяпер, каб дзе асесці. Ён не расійскі падданы, ён слянзак, з Сілезіі нейкай, а Сілезія тая ў Нямеччыне, от ён і ёсць нямецкі падданы. Раз падданства не мае, дык ён тут не мае права мець сваю зямлю.
Сурвіла. Вы гаворыце пра Леапольда Гушку?
Мазавецкі. Ён самы. Ён, ён.
Сурвіла. Дык ён ужо са мной у хаўрусе.
Мазавецкі. А… не ведаў я…
Сурвіла. Нават я яму сам узяўся выклапатаць падданства; і сёння ён мне абяцаў даць 50 рублёў задатку.
Мазавецкі. Пане Сурвіла… Пане Сурвіла… пераступіце мне гэтага чалавечка.