Перайсці да зместу

Старонка:Бацькаўшчына (1934).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Мазавецкі. Няхай пан будзе ласкавы сказаць чаму?

(Пан не адказаў, завярнуўся і пайшоў у касцёл).

Няхай паніч будзе ласкавы сказаць — чаму?

Паніч. У раздроб зямля не прадаецца. Згуртоўвай людзей на ўсю куплю за раз.

Мазавецкі. Я дазнаўся, што вы мелі ласку наконт гэтага дагаварыцца з Сурвілам.

Паніч. Сурвілу аднаму гэта замнога. Прыставай у хаўрус да Сурвілы. (Пайшоў).

Сёмка Марэйна (да мешчанчукоў). А от вам бог даў яшчэ землянога купца. Пацалуйце яму ў… руку, можа ён дасць вам на піва.

Мешчанчукі. Цьфу… цьфу…

Сёмка Марэйна (да Мазавецкага). Ці не Сурвілы шукаеце?

Мазавецкі. А вы ведаеце, дзе Сурвіла?

Сёмка Марэйна. Я ўсё ведаю.

Мазавецкі. А хто-ж вы будзеце?

Сёмка Марэйна. Я — Сёмка Марэйна.

Мазавецкі. А чым самі займаецеся?

Сёмка Марэйна. Я — музыка.

Мазавецкі. А дзе-ж вы, што і каму іграеце?

Сёмка Марэйна. А от магу на вашых хаўтурах польку-мазурку заграць.