Перайсці да зместу

Старонка:Барысенак. Нацыянальны характар Літоўскага Статута 1529 (канец).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэта быў тэрмальны парадак. Статут (арт. 11) прадугледжвае той выпадак, калі астальныя браты будуць малыя, ці каго-небудзь з братоў у зямлі ня будзе. Калі браты разам не захочуць шукаць галоўшчыны, тады той брат, які застанецца ў доме і сышча галоўшчыну, не павінен дзяліцца ні з кім.

У 1520 годзе скардзілася баярыня Медніцкага павету Цыцэлія Васноўка на дзядзькавічай сваіх—Юхна і Самуіла Андрушковічай, што дзяржаць яе айчызны маёнтак. Апошнія так адказвалі: брат яе родны, а іх дваюрадны Балтромей Васковіч забіў брата свайго роднага Івахна „Мардерскимъ обычаемъ". І перад тым яны ўжо мелі права, і суд знайшоў таго дзядзьковіча Балтромея вінаватым і „сказаў ім на іх галоўшчыны сто коп грошай; а она у правѣ с ними не хотела стояти". Суд пастанавіў увязаць іх у той маёнтак. А брат той, Бартоломей, уцёк, а яны той маёнтак і да гэтага часу трымаюць. Судзьдзі запыталі Цыцэлію, ці была яна падзелена з братам сваім „у выправе сваёй". Тая адказала, што „не была дельна". Тады судзьдзі пастанавілі:

„и мы, порозумевши, ижъ она въ тотъ часъ, коли брата ее вбито, не хотела правомъ головщины на брате своемъ искати, а они, будучи дядьковичи, в то ся вложили и за голову брата своего головщину зыскали, сказали есмо межи ними тымъ обычаем: маеть тое Цыцэлія половину отчизны свое держати, а тымъ дядьковичомъ ее, Юхну а Самуилу, другую есмо половицу сказали держати, для тое причины, ижъ они брата своего голову зыскали[1].

Артыкул 18 трактуе аб адказнасьці дамавога гаспадара за шкоду ў яго доме ці гвалт на дарозе, калі гэта адбылося „з волею або е прн- казаньем’ь або е ведомостью" яго. Гаспадар дому павінен у такім выпадку сваімі пенязьмі той разбой ці шкоду „оправоватн, а тых злодеев некага “.

Гэты артыкул перадае норму дзейнічаўшага ў Літоўскім княстве звычаёвага права, формуляваным у судовым прыгавары гаспадарскага суду 1519 году па справе аб забойстве п. Венслава Скіндзярэвіча:

„и мы тому порозумевши ижъ тотъ обычай естъ и права въ панстве господаря нашого: „коли въ чием дому будеть гость раненъ або вбитъ, маеть вбийци господарь домовый искати, а головщину маеть самъ платити“[2].

Артыкул 20 ўстанаўляе адказнасьць за гвалт, але не дамавы, які прадугледжаны 1—2 артыкуламі таго-ж разьдзелу VII,—а так званы „польный"—на полі, суседзкі. Кара—дванаццаць рублёў грошай скрыўджанаму і столькі-ж гаспадару каралю. „Польный гвалт" быў самым звычайным шляхецкім злачынствам, якое зьяўлялася на глебе заблытаных зямельных адносін шляхты.

  1. Р.И.Б. ХХ. Лит. Метр., I, с. 1.481
  2. Р.И.Б. ХХ. Лит. Метр., I, с. 1.275