Той, што ёсьць, друкаваны матэрыял не дае магчымасьці прасачыць па ўсяму Статуту ўсе нормы звычаёвага права і судовыя прыгаворы, якія зрабілі ўплыў на зьмест палажэньняў Статуту, ці нават проста перанесены ў яго бяз усякіх зьмен. Але паказаць ня мала конкрэтных выпадкаў выкарыстаньня гэтай крыніцы аўтарамі Статуту, каб пераканацца, што ў яго ўвайшлі нормы літоўска-беларускага звычаёвага права, зьяўляецца ўпаўне магчымым. Зразумела, аб'ём выкарыстаньня звычаёвага права пры складаньні Статуту ня мог быць аднолькавым ува ўсіх яго разьдзелах.
Разьдзел І можна лічыць констытуцыйнаю гарантыяй зямлўласьніцкай клясы Літоўска-Беларускай дзяржавы. Некаторыя з артыкулаў маюць выключна дэклярацыйны характар, як, напрыклад, артыкул 9 аб тым, што „вси подданные... тым писанымь правомъ мають быти сужоны", ці артыкул 25, які зьмяшчае ўрачыстае абяцаньне вярхоўнай улады не выдаваць прывілеяў без паноў-рады і вальнага сойму.
У беспарадкавым, на першы погляд, разьмяшчэньні асобных артыкулаў гэтага разьдзелу можна ўсё такі ўгледзець сваяасобную лёгіку. Так, напрыклад, першыя артыкулы выходзяць з аб'яднальнага разуменьня „маестату".
Якія крыніцы першых 8 артыкулаў? Асноваю першага артыкулу паслужыў прывілей 1447 году[1]. Артыкулы 2—4 выходзяць з разуменьня ўцёку ў варожую зямлю, як дзяржаўнага злачынства; яны крыніцай сваёй маюць законадаўчы акт: „Уставу... на тыхъ, хтобы зваду подъ госпадаремъ вчинилъ"[2]. Артыкул 5 аб падробцы лістоў ці пячатак, аснованы на судовай практыцы[3]. Артыкул 6 аб згалтаваньні ўрадніка ці пасла
- ↑ Владим.-Буданов. Хрестом. ІІ, с. 23.
- ↑ Р. И. Б. XX. Лит. Метр. І, с. 616.
- ↑ Так, у судовай справе зямяніна дарапіцкага Людвіга Яновіча 1494 г. чытаем: „ино перво сено тотъ Людвикъ вказалъ передъ нами на тую землю листъ отца нашого несправный, фальшовный, и мы, того гораздо ся доведовшы, што-жъ листъ былъ не добрыя, за то есмо того Людвика вельми скарати"—Р. И. Б. XXVII, с. 524.