Старонка:Барысенак. Нацыянальны характар Літоўскага Статута 1529.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У 1495 г. вял. князь Аляксандар прыслаў грамату п. Кміце Аляксандравічу, намесьніку Чаркаскаму, з прычыны скаргаў паноў зямлі Кіеўскай:

„Про тожь приказуемь тобѣ, ажъ бы еси слугъ и людей его не судилъ, ни рядилъ, и винъ и пересудовъ на нихъ не бралъ, подлугъ права вашого, што есми вамъ дали, всей земли Кіевъской“[1].

Па справе 1511 году гараднічага гародзенскага п. Федзька Гаўрылавіча з толмачом Касьцюшкам гаспадарскі суд пастанавіў:

„а што ся тыкало того, ижь бы пан Федько на томъ самъ мелъ присягнути, то ся намъ не видело, и то есмо отложили на сторону, чого жь и вь ихь праве Волынскомъ нетъ нжъ бы хто мелъ мномо светки прысягати"[2].

Скардзілася на гаспадарскім судзе адна берасьцейская мяшчанка на шляхціца гаспадарскага Кульнева, што ён скалечыў яе. Суд прысудзіў па ім аскарджальніцы „пол-невѣсты“:

„водлуг того, ижь она вѣчно на руку хроме, опытавши войта Берестейского Донька какъ есть в ннхь обычай (ижь мещанину судять—десять гривень голову, мещчанце двадцать гривень)".[3]

У 1514 годзе гаспадарскі суд разглядаў справу аб прызнаньні Сьцецка Беразоўскага вольным чалавекам і прысудзіў на князі Капусьце навязку за пазбаўленьня волі двух мяшчан г. Каменца, якіх ён „поималъ“ замест Сьцецка:

„а князь Капуста маеть его и тыхъ двохъ мещаниновъ и кони ихъ водле ихъ тамошнего (каменецкого) права, навязывати"[4].

Адсюль відаць, што абяцаньне, якое давалася Літоўскім урадам кожнай зямлі пры выдачы прывілею, „ховати и держати" дараванае права, „ни вь чомь не рушити“,— „вѣчно и непорушно, на вѣки вѣкомъ" — ня было казённай фразай, а сапраўды захоўвалася на практыцы. Такім чынам, права Літоўскай дзяржавы да Літоўскага статуту 1529 году зьяўлялася конглёмератам сыстэм звычаёвага права, характэрныя асаблівасьці якіх навукай яшчэ ня выяўлены.

VI

Як і другія часткі Літоўскай дзяржавы, уласна Літва зьяўлялася асобнай краінай. „Панства Літоўскае" складалася з уласнай Літоўскай зямлі, Русі Літоўскай і зямлі Берасьцейскай (без Падлясься). Гэта тэрыторыя абдымала прыблізна ранейшыя Віленскую, усходнюю частку Ковенскай, Горадзенскую, Менскую і Магілёўскую губэрні[5]. У этнографічных адносінах гэта былі літоўска-беларускія землі.

  1. Акты, отн. к ист. Зап. Рос., І, № 130.
  2. Р. П. Б., XX. Литов. Метр., І, стар. 707.
  3. Р. Н. Б., XX, Лнтов. Метр., І, стар. 1270.
  4. Р. Н. Б., XX, Литов. Метр., І, стар. 137.
  5. М. К. Любавский. Очерк ист. Литов.-Рус. госуд. до Любл. унии включительно, стар. 76.—Чтения в Импер. Общ. Ист. и Древ. Рос., 1911 г., кн. 1-ая.