Я ВОЛЬНА ЖЫЦЬ ХАЧУ. Змагацца я прывык… Жыцьцё — мая стыхія, А шчасьце — вораг мой: яго ў мяне няма! За ім ганяюсь я, лаўлю яго вачамі, Бо, даўні раб, — я вольна жыць хачу! Я пробаваў усё: ахвяры і маленьні, Я кляў сябе і свой злачасны век… Бурліла кроў мая, мацнелі мае сілы; І мушу я між іх, як ўкопаны стаяць… Наўкол ліецца кооў, наўкол людзкія цені… Куды ісьці? Я вольна хачу жыць!.. 1915 г. |
Старонка:Барвенак (1924).pdf/43
Выгляд
Гэта старонка была вычытаная
