|
Ды проста: хвосьціка трымаўся
Ен сваёй цётанькі — сьвіньні…
Ня хочам, Божа барані,
Нікога тутка мы абразіць.
Ды вось — зашмат ўжо пралазіць
У гару, і сілу забіраюць
На тое данных што ня маюць.
І сяньня так, як даўней была
У „пратэкцыі“ кар‘еры сіла.
Бач: чалавек ні-то ні-сё,
Мо‘ меней варт чым парасё.
Вума няма, нікчэмны ўзрост,
Маральна, дык зусім прахвост…
Здаецца й месца толькі ззаду!
А вось: дае сабе ён раду
І хутка у жыцьці „ўсплывае!“
Чаму? Ды хвосьцік чыйсьці намагае!
|