|
Чакай, паможа ён уміг
Нам абагнаць зьвяроў усіх!
— „Як ваша міласьць пажывае?“
Сьвіньня к кабану падлятае.
„Я маю просьбачку да вас:
Хачу к цару папасьць на час,
Ды вось: ісьці аднэй нек нудна,
Навокал публіка — паскудна…
Таўкучка, сьціск, смурод і гам…
Мо‘ дапаможаце вы нам
Вось гэтых абагнаць скатоў?“
„Мадам! Заўсёды я гатоў
Служыць для вас усёй душой!
Спакойны будзьце і за мной
Ідзіце сьмела. Я ўраз
Да льва прасьцюсенька дастаўлю вас“!
І вось кабан ў натоўп ідзе,
Клыкамі пора, б‘е, грызе,
Спаткацца з ім — благое дзела:
Ткне клыком — не камень цела!
Хай бы хто не даў дарогу —
Ураз пусьціў-бы й душу Богу…
Усім тут цесна, а кабан —
Ідзе свабодна, бы той пан!
А разам з ім — яго радня:
Парасёнак і сьвіньня…
Тут мо‘ і дзіўна каму была,
Як ён, малы і з слабай сілай
А вось, ўперад усіх прабраўся?
|