Перайсці да зместу

Старонка:Байкі (Друцкі-Падбярэскі, 1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Нахалы розныя, гарланы —
Праз натоўп пруцца, бы тараны.
Вярблюды-ж, коні і каровы,
Бараны, оўцы, вол здаровы —
— Быдлё ў пашане між людзей —
— Скрамненька ззаду ўсіх ідзе.
Аж раптам — праз сабраньне ўсё
З піскам прэцца парасё.
Між ног шмыгае, ўсяк хлалоча,
Уперад ўсіх пралезьці хоча.
Ды дзе там! Між такога руху
Яго зацёрлі-б быццам муху.
І пэўне-б ззаду засталося,
Ды з цёткай неяк спаткалося.
— „Ах, цётанька! ратуй з бяды!
Прабрацца вось хачу туды,
Да льва хутчэй. Ды не ўдаецца,
Багаты й дужы ўперад прэцца,
Слабым і ходу не даюць…
Ах, ці ня можна як небудзь,
Зрабіць што-неяк, пастарацца,
Каб я ўперад мог прабрацца?“
— А! Чаду нашае пароды
Памоч гатова я заўсёды!
Трымайся толькі ля мяне:
Дарогі хто ня дасьць сьвіньне?
К таму-ж: міністраў усіх знаю,
На‘т сваяка сярод іх маю.
Мо‘ чуў: там ёсьць кабан-барон?..
Ды вось — якраз ідзе і ён!