|
Хвосьцік.
Ня знаю як, на што й чаму,
Зьвяроў уладыка, леў магучы,
Вялеў народу сваяму
На сход сабрацца ў лес драмучы.
— „Хто зьявіцца ка мне хутчэй,
Той будзе мне другіх мілей.
Яго — па царскі абдарую,
Апорных — ў „паку“ пасаджу я!“
Такі загад леў выдаў строгі.
Ісьці далёка, без дарогі,
Праз хмызы розныя, балоты,
Бадай ніхто ня меў ахвоты.
Аднак, каб льва не шмат злаваць,
У пушчу ўраз усе сьпяшаць.
Натоўп зьвяроў. Шум, гоман, топат,
Адзін усяк тут мае клопат:
Каб ззаду іншых не застацца,
Хутчэй ўперад ўсіх прабрацца.
Найперш прайшлі — ўсе багацеі;
За імі тыя, што спрытней;
|