Перайсці да зместу

Старонка:Байкі (Друцкі-Падбярэскі, 1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


А справа ўся у тым,
Што ідал у сярэдзіне пустым быў і у ім —
Самі валхвы сядалі
І быццам ідал сам — адказы усім давалі.
Дык вось:
Калі валхвец разумны там сядаў,
Разумныя й адказы ўсім даваў.
Калі-ж замест яго прыйшлось,
Другому сесьці — а на бяду дурны папаўся —
Паленам простым ідал аказаўся!


Ня ведаю ці праўда, а давялось ня раз
Мне чуць, што тутака у нас
Нямала гэтакіх было судзьзёў,
Якіх залежыў розум ўвесь ад іх сэкрэтароў.

Што бачыў ў горадзе Кандрат?

— Здароў! Як маесься, сябрук?
Спаткаўшы ў горадзе Кандрата,
Пытаўся зьдзіўлены Пятрук.
— Што робіш тут? даўно ўжо з хаты?
Кажы, у горад як дабраўся?
— Сюды даўно ўжо я зьбіраўся.
Цікавы горад быў пабачыць,
Як тут і што — дазнацца, значыць.
Да гэтых пор ўсё аднак,
Паехаць не ўдалось ніяк.