Перайсці да зместу

Старонка:Байкі (Друцкі-Падбярэскі, 1926).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Прарок.

У бажніцы нейкай стаяў калісь драўляны бог.
Далёка славіўся ён тым, што мог
Даваць прарочыя адказы і парады.
Затое ідал гэты,
Ад галавы да ног, ахвярамі абвешан быў,
І вопраткай каштоўнай ажно ільсьніў.

Прад ім ўвесь час палілася кадзідла,
Нясьлі яму дары, зганялі быдла,
Нёс з просьбай ці падзякай хто што мог,
І крэпка кожны верыў, што то запраўдны бог.
Аж раптам — увесь народ спадзіў абняў:
Бог глупствы лапатаць пачаў!
Што ні адказ — ні сэнсу у ім ні складу,
І так і гэтак — няма ўсё з бога ладу,
Нязьмерна усяк тут дзіваваўся:
Куды той розум ўвесь дзяваўся?