|
Дзеля таго-ж, што пыхай ён вялікай адзначаўся
Дык наравіў прад іншымі наса задраць.
Аднак-жа чым тут была узвышацца?
Каб росту крыху хоць дадаць…
А то… ну проста стыдна паказацца!
І вось к Юпітэру асёл ідзець
І просіць узрост яму падбавіць.
„Ах, зьлітуйся, Тварэц! Крыўдна! Не магу цярпець
Усякі львоў, сланоў ды барсаў славіць,
Аб іх усе гутараць з вяліка й да малога,
А вось аб нас, аслох, ніяк ня чуць нічога.
Ні гонару ні славы! Ну проста дзіва!
Ці-ж гэта добра, справядліва?
Тымчасам я, каб хоць з цялё ўзросту быў —
Дык пыхі бы са львоў ды барсоў я пазьбіў,
І аба мне-6‘ увесь сьвет загаманіў!“
Так, што ні дзень асёл да Бога лез,
І так яму урэшці надаеў,
Што зазлаваўшыся Зявес —
Аслу быдлём вялікім быць вялеў,
І даў яму пры гэтым голас дзікі;
Ды да таго, што новы гэркулес
Жах голасам на усіх навёў вялікі,
Аж дрыгануў ўвесь лес.
Пытаецца тут кожны: што за зьвер? З якога роду?
Ма‘быць зубасты? А рагоў, дык мусіць без чысла?
Ну, словам — толькі й гутаркі, што пра асла!
Аднак-жа не прайшло і году,
Як добра усе асла пазналі.
Бязглудзьзе і упартасьці асловы —
|