Перайсці да зместу

Старонка:Байкі (Друцкі-Падбярэскі, 1926).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сказаў, на бок перавярнуўся,
Дый зноў у падушку носам ткнуўся.
Пакуль ён сьпіць — вада
Цячэ праз запруду ўжо ракой.
І вось прыйшла зусім бяда:
Млын стаў. Тут толькі млынар мой
За сну схапіўся.
І вохае, і тужыць, і сьлёзамі заліўся.
Ламае галаву: што тут рабіць,
Запруду каб паправіць і млын у рух пусьціць?
На месца шкоды ён сьпяшыць.
А там — прыйшлі напіцца куры.
Убачыўшы курэй: „Праклятыя!“ крычыць,
„Нягодныя зладзейкі, дуры!
Я і без вас ня ведаю адкуль вады дастаць,
А вы прыйшлі і рэшту дапіваць!“
Млынар тут так на іх
Вялікай злосьцяй распаліўся,
Што за калок як-га схапіўся
Дый перабіў усіх.
Які-жа вынік атрымаўся?
Бяз кур і без вады млынар застаўся.